Продайте свой авто и выберите другой
Найдено 5 897 авто
Найти авто
Водила Новости Госконтроль:"На Белоруснефти не доливали топливо"

Госконтроль:"На Белоруснефти не доливали топливо"

Опубликовано 19 января 2016 | 11531 просмотр

Камітэт дзяржкантролю праверыў аўтазапраўкі, якія належаць РУП "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка". Праверка паказала, што на 10 з 19 АЗС не даліваюць паліва: абсталяванне было адпаведна настроенае.

 

Як піша "Ежедневник", КДК прапанаваў канцэрну "Белнафтахім" звольніць дырэктара і яго намесніка сістэмы мінскіх АЗС. Акрамя таго, матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі: у дзеяннях службовых асобаў Дзяржкантроль бачыць не толькі безгаспадарчасць і марнатраўства, але і прыкметы карупцыі.

 

Так, выдаткаваўшы значныя сродкі на абнаўленне аўтамыек і СТА пры аўтазапраўках, "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка" проста здало іх у арэнду прыватнай кампаніі за смешныя грошы. Напрыклад, абнавіўшы абсталяванне СТА за 1,2 млрд рублёў, прадпрыемства адразу ж здало яго ў арэнду за суму, крыху большую за 11 млн рублёў.

 

Пры гэтым, кіраўніцтва аўтазаправак выпісвала сабе значныя прэміі, прыпісваючы дасягненне запланаваных паказчыкаў. Праваахоўныя органы разбіраюцца таксама з неверагодна велізарным прабегам службовых аўтамабіляў кіраўніцтва. За месяц яны паспявалі наездзіць па 6-7 тысяч кіламетраў.

Акрамя таго, дырэктар і яго намеснік за кошт прадпрыемства купілі сабе мабільныя тэлефоны коштам па тысячы долараў. Не змаглі нармальна абгрунтаваць кіраўнікі і сваё замежнае балтыйскае турнэ, якое каштавала "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўцы" 92 млн рублёў.